Новае хобі на Гомельшчыне: бытавы танец


Ужо больш за тры гады на базе філіялу Веткаўскага музею ў Гомлі дзейнічае школка бытавога танцу. Яе ўдзельнікі спрабуюць адрадзіць беларускі народны танец па інфармацыі, сабранай этнографамі ў вёсках Гомельскай вобласці.

Кіруе школкаю Дзмітрый Тарасаў. Харэаграфічнаму майстэрству ён навучыўся з нуля і зусім нядаўна. А ўжо сёння ён з’яўляецца знаўцам гісторыі беларускага народнага танцу і навучае яму ўсіх ахвотных.

Школка карыстаецца папулярнасцю, бо мала хто застаецца абыякавым, адчуўшы сілу і энергію традыцыйнай культуры падчас захапляльнага беларускага танца.