Новае беларускае свята: дзень шчасця без мяса


З надыходам стабільнасці беларусы пераходзяць на канструктыўнае харчаванне. Гэта выклікае нястраўнасць у «варожага Гасдэпу» і «загніваючай Гейропы». У дзень мяса Гарант зноў задаўся рытарычным пытаннем: навошта жэрці ноччу мяса з бульбай, калі можна зʼесці бульбу з селядцом?Заходнія лідары пастанавілі перадухіліць патэнцыйную «харчовую міграцыю» беларусаў. Агенты «Гасдэпу» ў кавярні «Крумкачы» атрымалі новае заданне: завадзіць рэпрэсіям супраць аматараў мяса.