Ніна Багінская: Выходжу адна, каб не падстаўляць моладзь


50 гадоў таму пачыналася «Пражская вясна». У СССР супраць увядзення войскаў у Чэхаславакію пратэставалі адзінкі – так званыя дысідэнты.

У цяперашняй Беларусі таксама ёсць свае дысідэнты, якіх выхоўвалі ў тым ліку падзеі 1968-га. Адна з іх – Ніна Багінская, якая асмельваецца выходзіць да КДБ з адзіночнымі пікетамі.

«Не скажу, што ісці напралом, для мяне кайф. Гэта мой абавязак. Я не жывёліна, каб толькі есці і не думаць пра нашчадкаў», – кажа Багінская.

Як пазбавіцца страху? Хто з беларусаў быў публічна салідарны з чэхамі і славакамі ў 1968-м? Чым можа скончыцца падобнае паўстанне ў Беларусі?

Падрабязней – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Нінай Багінскай.