Ніна Багінская: улады фактычна распачалі грамадзянскую вайну


Суддзя Тацяна Ліннік у судзе Першамайскага раёну Менску 21 лістапада прызначыла 70-гадовай актывістцы Ніне Багінскай штраф у 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў 2.0» 21 кастрычніка.

За акцыю 21 кастрычніка зазналі судовы пераслед ужо некалькі дзясяткаў актывістаў.

«Улады фактычна распачалі грамадзянскую вайну. У гэтай вайне два барацьбіта – народ і сілавыя структуры. Сілавікі не хочуць пазбавіцца сваіх пасадаў і грошай, таму яны хапаюць людзей, таму ўсе забаронена. Хаця паводле канстытуцыі нам дазволена выказваць свае палітычныя меркаванні», – адзначыла ў «Гарачым каментары» грамадская актывістка Ніна Багінская.

Цалкам размова – ў відэа.