Актывістка Вольга Мікалайчык: Трэба народу станавіцца грамадзянамі


«Раззлаваныя беларусы будуць на Маршы не адны: з імі нябачна прыйдуць свабодныя духам продкі з віламі ды косамі», – чытаем заклік адной з грамадскіх актывістак Вольгі Мікалайчык. Роўна тыдзень застаўся да першай масавай акцыі супраць «дэкрэту аб дармаедах». Яна пачнецца на Кастрычніцкай плошчы сталіцы а 18-й гадзіне.

Свой удзел у маршы пацвердзіла грамадская актывістка Вольга Мікалайчык. У «Гарачым каментары» Вольга выразіла ўпэўненасць, што абураных дэкрэтам № 3 пачуе Лукашэнка.

«Будзе шмат тых, хто з боку Лукашэнкі будзе запісваць на відэакамеры. Я ўпэўненая, што ён будзе прыслухоўвацца да актывістаў, якія прыйдуць на марш».

Вольга Мікалайчык дадае: 

«Трэба народу станавіцца грамадзянамі. Трэба браць пад кантроль дзеянні Лукашэнкі, каб ён гэта бачыў. Бо ніхто не зробіць нас нармальнай нацыяй, нармальнай дзяржавай, чалавечнай».

Падрабязнасці глядзіце ў «Гарачым каментары».

Марш абураных беларусаў пройдзе на запрашэнне Беларускага нацыянальнага кангрэсу. Яго ачольвае экс-кандыдат на прэзідэнта і былы палітвязень Мікола Статкевіч.

Згодна з ацэнкаю Рады Кангрэсу, дэкрэт Лукашэнкі не адпавядае Канстытуцыі і зʼяўляецца новаю формай прымусовай працы пад пагрозай пакарання.

Усіх не згодных з паборам запрашаюць прыйсці ў цэнтр сталіцы ў наступную пятніцу.