Ні ў якім выпадку не дамаўляйцеся з працадаўцам афармляць траўму на вытворчасці, як побытавую


Калі вы атрымалі траўму на вытворчасці, то маеце права на атрыманне ад Белдзяржстраху выплаты ў памеры 100% вашага заробку за кожны дзень, што вы прапусцілі праз траўму. Але працадаўцы не любяць праверак і камісіяў, таму часта адкупаюцца ад пацярпелых і траўму афармляюць як побытавую.

Чаму не варта дамаўляцца «па-добраму» з працадаўцам і хто мусіць аплочваць рэабілітацыю ці дадатковую адукацыю пацярпеламу, глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».