Агляд падзеяў культуры Незалежны позірк на Беларусь


Радыяцыя, першае каханне і налепкі са Шварцэнэгерам: фестываль «Незалежны позірк» прапаноўвае сталічным гледачам падбор кароткаметражных фільмаў, зробленых беларусамі.Цягам трох дзён у сталічным Доме кіно пакажуць сем фільмаў маладых рэжысёраў. Куратар праекту Мікалай Лаўранюк нездарма робіць акцэнт менавіта на слове «маладыя»: «фестываль мае дапамагчы незалежнаму кіно знайсці свайго гледача».Мікалай Лаўранюк: «Беларускае кіно – гэта пра нас, і ніхто пра нас кіно не здыме, таму нам вельмі хацелася гэтае кіно падтрымаць».Большасць фільмаў фестывалю – малабюджэтныя, рэжысёры здымалі іх на свае грошы ды акторамі запрашалі знаёмых і сяброў. Гэтак, стужку «Баба, Ваня і каза» рэжысёрка Дар’я Юркевіч здымала роўна тыдзень, а здымачнаю пляцоўкаю стала лецішча ейных бацькоў: «Гераіня – гэта бабуля з вёскі, Серафіма, у яе ёсць сын-алкаголік, гэта адзіны сын, яму 50 гадоў, і каза Манька, адзіная ейная сяброўка, ды вось фільм пра іх, прыгоды».Вядома, пакуль у Беларусі ўмовы для кінематографу не самыя спрыяльныя: знайсці грошы ці іншае падтрыманне складана, а чыноўнікі пагражаюць новымі законамі, якія могуць дадаць бюракратычных працэдураў. Але незалежнае кіно развіваецца, бо цікавыя аўтары ў Беларусі ў нас ужо ёсць – як у гульнявым кіно, гэтак і ў дакументалістыцы.ІНШЫЯ ТЭМЫ:Вандроўка італьянскім роварам у мінуўшчыну – праз Гомель.Гісторыя музыкі ад Яўгена Лукʼянчука.Як знайсці крыж Еўфрасінні ў «Гарбузіку»?Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Каментары