Belsat Music Live «Neuro Dubel» – жывейшы за ўсіх жывых!


Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – старэйшыны беларускай панк-рокавай сцэны, гурт «Neuro Dubel».

Музыкі жыўцом зайграюць гіты з свайго крайняга альбому «На Марс!», а таксама анансуюць рэліз пад назвай «Першы». Чакаецца прэм’ера песні з яшчэ не выдадзенага дыску! Таксама Аляксандр Кулінковіч у размове з Мірай Шульц распавядзе, як ён ставіцца да неабходнасці быць публічнай асобаю ды якія плюсы і мінусы бачыць у актыўным карыстанні сацыяльнымі сеткамі.

У праграме прагучаць песні:

«На Марс!» – 3.38
«Першы» – 2.31
«Диско» – 3.15
«TUT.BY» – 3.02

(музыка гурта «Neuro Dubel», словы Аляксандра Кулінковіча)

Каментары