Непрыемны беларускі акцэнт у Кіеве; у сірыйскі мір не вераць; Валэнса цёмны і светлы


Каму выгодны дэбош Парфянкова ў Кіеве? Ці крымскія сепаратысты здолелі б адарваць Крым самастойна? Даносы Валэнсы – сапраўдныя або фэйк? Каманда «ПраСвету» аналізуе галоўныя падзеі тыдня ў свеце. Таксама ў выданні – інтэрв’ю з Хэнрыкам Вуйцам, паплечнікам Валэнсы па апазыцыйным руху.

Два гады «Нябеснай сотні» з непрыемным беларускім акцэнтам

Нашыя суседзі-украінцы ўшанавалі памяць загінулых на Майдане. Другая гадавіна страшнага расстрэлу пратэстоўцаў, аднак, прайшла не толькі ў атмасферы жалобы, але і ў хаосе вулічных выступленняў праварадыкалаў ды з нападамі на офісы расейскіх банкаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”122360″ img_size=”large”][vc_column_text]У разгромах удзельнічалі і беларускія байцы-дабраахвотнікі. Вашай увазе эксклюзіўны рэпартаж Белсату з працэсу над Васілём Парфянковым.

Два гады назад расейскі спецназ захапіў органы ўлады ў Крыме

Украіна адзначыла Дзень супраціву супраць анексіі Крыму. Роўна два гады назад на паўвыспе пачаліся праўкраінскія дэманстрацыі. Стала ясна, што без войска Масква Крым не захопіць. У ноч на 27 лютага спецназ захапіў урадавыя будынкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”122364″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Чаму ўкраінская армія не бараніла Крым? Ці Украіна палітызуе «Еўрабачанне»? У студыі пагутарым з журналістам украінскай рэдакцыі «Радыё Свабода» Паўлам Казарыным, нараджэнцам Сімферопалю.

Хто і як расследаваў катастрофу MH17 над Данбасам? Новыя факты

Паўтары гады назад пад Данецкам разбіўся пасажырскі самалёт Boeing 777 кампаніі MalaysiaAirlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Загінулі амаль 300 асобаў. Расейскі бок абвінаціў у збіцці лайнеру Украіну, але заходнія эксперты даказалі, што адказнасць нясе Масква.[/vc_column_text][vc_column_text]У мінулы аўторак брытанская экспертная група Bellingcat апублікавала справаздачу з імёнамі тых, хто аддаваў загады і іх выконваў. Сярод іх – Пуцін і Шайгу. Падрабязнасці сабраў Алег Мініч.

Пераміре без веры

У ноч з пятніцы на суботу пачало дзеяць доўгачаканае перамірʼе ў Сірыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”122356″ img_size=”large”][vc_column_text]Пагадненне будзе абавязваць толькі тых, хто яго падпіша – Расею, сірыйскія ўрадавыя сілы, антыасадаўскіх паўстанцаў, ды міжнародную кааліцыю. Для каго гэтая дамова найбольш выгодная і чаму за стол перамоваў не запрасілі курдаў. Матэрыял Усевалада Шлыкава.

Усе адценні Валэнсы

У 2000-м годзе ў люстрацыйным працэсе былога польскага прэзідэнта Леха Валэнсы была пастаўленая кропка. На гэтым тыдні яна стала знакам запытання: падчас замежнай вандроўкі Валэнсы на ягонай радзіме знайшлі сотні даносаў, якія ён нібыта рабіў за грошы. Колькі будзе каштаваць гэтае адкрыццё лідару легендарнай «Салідарнасці»? Матэрыял Дзяніса Дзюбы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”122352″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]

Ці Служба Бяспекі ПНР зламала Валэнсу?

Інтэрвю з паплечнікам лідара «Салідарнасці» Хэнрыкам ВуйцамСправа з публікацыяй дакументаў, якія нібыта даказваюць супрацу былога прэзідэнта Польшчы Леха Валэнсы са Службай Бяспекі падзяліла Польшчу. Каму перашкаджае Валэнса-герой, а каму Валэнса-«Болек»? Ці СБ зламала легендарнага лідара Салідарнасці? Ці сексоты маглі яго шантажаваць падчас прэзідэнтуры?Сяргей Пеляса паразмаўляў з Хэнрыкам Вуйцам, паплечнікам Леха Валэнсы ў антыкамуністычнай барацьбе. Былым дэпутатам Сейму і віцэ-міністрам сельскай гаспадаркі.