Мaю прaвa Не выходзь на вуліцу – забяруць кватэру


Новы метад барацьбы… За нявыплачаны штраф суд пазбавіў грамадскую актывістку права адчужэння маёмасці

Мірныя сходы грамадзянаў і акцыі дазволеныя Канстытуцыяй, але беларускія ўлады забываюцца на тое. За апошнія гадоў 20 чыноўнікі выпрацавалі простыя і надзейныя спосабы супрацьстаяць грамадзянскай актыўнасці: гвалтоўныя затрыманні, арышты, збіццё. Аднак гэтыя захады дзейнічаюць не на ўсіх. Супраць асабліва ўстойлівых пачалі ўжываць новую практыку – канфіскацыю маёмасці за нявыплачаныя штрафы. Гэтак здарылася з Вольгаю Нікалайчык – рэжысёркаю, арганізатаркаю і ўдзельніцаю шматлікіх вулічных акцыяў. Суд Першамайскага раёну сталіцы пазбавіў яе права адчужэння сваёй маёмасці.

У рубрыцы «Ведай свае правы!» – пра дачыненні грамадзянаў і міліцыянтаў

Вельмі часта беларусы з актыўнаю грамадзянскаю пазіцыяй сутыкаюцца з міліцыяй. А здараецца, што грамадзяне наадварот скардзяцца на бяздзейнасць праваахоўнікаў. Што рабіць і як сябе паводзіць у дачыненнях з міліцыянтамі – пра гэта ў рубрыцы «Ведай свае правы!» распавядае праваабаронец, былы працаўнік МУС.

Апытанне: ці пачуваецеся вы бяспечна пры гэткай колькасці міліцыянтаў?

Колькасць працаўнікоў МУС Беларусі дакладна невядомая. Але паводле незалежных даследаванняў на 100 тысяч жыхароў прыпадае больш за тысячу міліцыянтаў. Разам з тым у свеце гэты сярэднестатыстычны паказнік утрая ніжэйшы – каля 300 праваахоўнікаў, ААН жа рэкамендуе не перавышаць колькасці 222 паліцэйскія. Мы запыталіся ў мінакоў: навошта ў Беларусі гэтулькі міліцыі?

Жыхары Віцебску шэсць гадоў чакаюць заканчэння рамонту ў сваім доме

Дом № 6 на вуліцы Урыцкага ў Віцебску будавалі для партыйнае наменклатуры ды чыноўнікаў. Як звычайна ў тыя часы, падзею прымеркавалі да свята – 50-годдзя Кастрычніка ў 67-годзе мінулага стагоддзя… У нашыя часы дом дачакаўся капітальнага рамонту, які, што праўда, расцягнулі ажно на шэсць гадоў. І канца яму не відаць…

Менгарсавет прыняў пастанову пра прыбіранне снегу, але не патлумачыў, як гэта рабіць

Паводле правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў снег на тэрыторыі ля крамаў маюць прыбіраць уласнікі гандлёвых аб’ектаў, інакш – штраф. Летась у снежні Менгарсавет зацвердзіў пастанову пра абавязковае прыбіранне снегу аўтаўладальнікамі вакол свайго транспартнага сродку. За невыкананне аўтамабілістам пагражае штраф да 5 базавых велічыняў. Аднак, распісаўшы абавязкі аўтаўласнікаў, Менгарсавет не пазначыў, якім чынам іх можна правільна выканаць.

Каментары