Агляд падзеяў культуры Не стала Вітаўта Мартыненкі


Заўчасна сышоў з жыцця вядомы беларускі музычны крытык.https://www.youtube.com/watch?v=5m0KEVN0FMw&feature=youtu.be

«Мы жывем у краіне, дзе ўсе творчыя саюзы падпарадкаваныя ідэалогіі вынішчаць нацыянальнае», – заявіў аднойчы Вітаўт Мартыненка.

Ён быў барацьбітом за беларушчыну ў творчасці і ў жыцці. Не стала музычнага крытыка Вітаўта Мартыненкі, яму было 56 гадоў. Журналіст з адукацыі, спадар Мартыненка быў праўдзівым меламанам: гэта ён першым пачаў «раскручваць» беларускі рок – менавіта гэты кірунак быў яму бліжэйшы. У суаўтарстве з Анатолем Мяльгуем ён нават стварыў кнігу «222 альбомы беларускага року».Вітаўт Мартыненка сабраў вялізную калекцыю вінілаў, а таксама сваіх і не толькі артыкулаў пра беларускую музыку. Спадар Мартыненка заўчасна памёр праз цукроўку, з якою змагаўся шмат гадоў.

Каментары