Не наРАКай, альбо перамога над смерцю


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Непрыемнасці прыходзяць знянацку: ламаюць планы, точаць нервы. Вялікая бяда можа паставіць пад пагрозу жыццё. Але бывае, удаецца спраўляцца нават са смяротнымі медычнымі дыягназамі. Што дапамагае? Моц духу, цуд? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма сённяшняй перадачы – «Не наРАКай, альбо перамога над смерцю».

Глядзіце ў выданні ўнікальную гісторыю перамогі чалавечага духа і веры над смерцю – у поўным відэавыпуску (вышэй).

Госця студыі – Надзея Гацак, маці трох дзяцей, якая перамагла рак.

Як даведалася пра страшны дыягназ? Як далося рашэнне – абраць сваё жыццё ці жыццё будучага дзіцяці? Як цяжарнасць дапамагла вылечыцца ад смяротнай хваробы?

Таксама герой выдання – Дзмітрый Цімашкоў, бацька дзіцяці з ДЦП, які выхоўвае яго сам, жыве шчасліва і ўдзельнічае з дачкой у марафонах.

Эксперт выдання – Юлія Чэпік, псіхолаг, сямейны кансультант раскажа, як паводзіць сябе людзям, калі іх родныя атрымліваюць смяротны дыягназ.

Ніколі не апускайце рукі! І верце – прынамсі, у святло ўнутры. Пішыце нам пра выпадкі Вашых перамог і пераадоленняў. Бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хаштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце ў новым годзе ў кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама, а таксама онлайн на нашай старонцы.