Не хапае «дэкрэтных»? Паглядзіце, як зарабіць, каб не страціць выплат


Як маладой маці легальна зарабіць ды не страціць дэкрэтных выплат?

Алена Прановіч ужо восьмы год мае сваю школу танцу «Ballet Studio», і пасля нараджэння сына паспяшалася назад «да станка»:

«Мне значна больш выгадна весці ўласную справу, быць індывідуальным прадпрымальнікам, чым атрымліваць поўную дапамогу на дзіця. Губляючы 50%, я зарабляю значна больш».

Пакуль жанчына вучыць дзяўчат балету ўсяго 1,5 гадзіны 2 разы на тыдзень, аднак амаль увесь астатні час яна прысвячае іншым аспектам бізнесу: выступам, конкурсам вучняў, рэкламе, дачыненням з кліентамі, касцюмам. Часта жанчына спіць толькі 4 гадзіны ў содні, бо, акрамя творчасці, трэба займацца і бухгалтэрыяй.

Фармальна пасля дэкрэтнага адпачынку кожная жанчына абароненая ад скасавання кантракту, але ёсць і суб’ектыўныя абставіны, звязаныя з мікракліматам у калектыве ці пазіцыяй кіраўніцтва, якія могуць прымусіць жанчыну адмовіцца ад гэткае гарантыі. На жаль, кожны трэці кіраўнік, у чыім падпарадкаванні ёсць «дэкрэтніца», не вельмі чакае ейнага вяртання. Якія правы мае супрацоўніца ў дэкрэтным адпачынку і якія варыянты падпрацоўкі з захаваннем дзяржаўнай дапамогі існуюць для маці, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: