Рапарт Эдуарда Мельнікава Не дапамагаюць беларускія лекі? Маўчыце!


Пра сакрэты вытворчасці беларускіх лекаў вы даведаецеся з праграмы «Рапарт» Эдуарда Мельнікава.

Не маючы належнай навуковай і тэхналагічнай базы, беларускія вытворцы не ў стане вырабляць перадавыя лекі. Аднак лекараў і працаўнікоў аптэк абавязалі прадаваць перад усім айчынную прадукцыю. А калі яна не дапамагае?

«Мне далі беларускі інсулін, і я ледзь не памёр», – распавядае адзін з герояў праграмы Віталь Патоцкі.

А хто з пацыентаў ведае, што на пабочныя эфекты лекаў можна паскардзіцца ў любую аптэку? І тая, паводле заканадаўства, мае прадставіць часопіс для запісу такіх выпадкаў, а пасля выслаць інфармацыю вытворцы? Але нават калі кліент ведае пра такую магчымасць, схема не працуе. Мы спраўдзілі гэта самі. То бок, калі лек не дапамагае, а нават шкодзіць, вытворца пра гэта не даведаецца, бо аптэкі такія скаргі хаваюць, каб… не атрымаць штраф.

Аднак ці ўсе беларускія лекі горшыя за імпартовыя аналагі? Глядзіце выданне «Рапарту» цалкам:

Каментары