ПраСвет Назіральнік АБСЕ: выбары ў Беларусі – гэта магія


Як Расея выкарыстоўвае серыялы ў прапагандзе? АБСЕ падсумавала выбары: як выглядае магія па-лукашэнкаўску? Чаму ў Бруселі зачынілі дзверы перад Украінаю? Якія настроі ў Турцыі 5 месяцаў пасля перавароту? Чаму Трамп абірае недасведчаных палітыкаў?

Не тое за што змагаўся «Еўрамайдан»

Украіна чакала гэтага моманту вельмі доўга. Дамова пра асацыяцыю будзе ратыфікаваная, але… Еўрачыноўнікі змянілі трактаванне самога панятку асацыяцыя. Чаму? Хто ў Еўразвязе не хоча Кіеву? Руслан Шошын.

«Тое што мы бачылі не мела нічога супольнага з вынікамі»

Нізкая яўка на выбарах у Палату Прадстаўнікоў і перапісаны пратакол. АБСЕ апублікавала поўную справаздачу пра мінулыя парламенцкія выбары ў Палату прадстаўнікоў. Дасюль усе падрабязнасці, сабраныя назіральнікамі, не разгалошвалі, цяпер жа можна сказаць усю праўду. У нас у студыі – назіральнік ад АБСЕ Матэўш Баек. Як выглядае магія выбараў па-лукашэнкаўску?

«Шалёны сабака» і сябра Расеі

Джэймз Мэціз – на мянушку «Шалёны сабака» – кіраўніком Пентагону. А Рэкс Тылерcан – шэфам амерыканскай дыпламатыі. Пакуль кандыдаты. Першы – выступае за большы ціск на Маскву і аказанне Кіеву збройнай дапамогі. Другі – сябра Пуціна і кавалер расейскага ордэну сяброўства. Настолькі стракатая будзе каманда Доналда Трампа.Чаму кандыдат на дзяржсакратара абароны любіць бойкі? Ці патэнцыйнага кіраўніка дыпламатыі Вашынгтону можа забракаваць Кангрэс? Усевалад Шлыкаў.

Серыялы і чуткі. Што вы не ведалі пра расейскую прапаганду

Расейскі тэлеканал RTРаша Тудэй») стварае франкамоўную версію пад веснавыя выбары ў Францыі. Бо расейскія інфармацыйныя маніпуляцыі гэта не толькі пра Украіну і Беларусь. Але нас цікавіць найбольш тэхніка якая выкарыстоўваецца супраць нас. Што такое інфармацыйная аперацыя Расеі супраць суседзяў? І што беларусы могуць супрацьставіць расейскай прапагандзе? Сяргей Пеляса паразмаўляў з юрысткай і палітолагам Вольгаю Харламавай.

Ніхто не спыніў дыктатара

Алепа канчаткова захапілі. Жаўнеры ўрадавых войскаў урываюцца ў дамы, забіваюць жанчын і дзяцей. На высокіх трыбунах гучаць словы абурэння дзеяннямі Расеі. Але па факце – увесь цывілізаваны свет не здолеў спыніць дыктатара, які забівае ўласны народ. Усевалад Шлыкаў.

Якія настроі ў Турцыі 5 месяцаў пасля няўдалага путчу

82 тысячы чалавек дапыталі, а 35 тысячаў – затрымалі ці арыштавалі за апошнія пяць месяцаў у Турцыі. Еўразвяз не задаволены «працэсам магчымага вяртання смяротнага пакарання» турэцкімі ўладамі, а турыстычны бізнес пакутуе ад рэзкага падзення плыні турыстаў. Што цяпер адбываецца з правамі чалавека і свабодаю слова ў гэтай краіне за Чорным морам – глядзіце сёння першы рэпартаж нашага карэспандэнта Алеся Сіліча са Стамбулу.

Каментары