Навучацца, каб дзеяць: у Беларусі стартаваў адукацыйны праект, фінансаваны Еўразвязам


«Мы запрасілі вялікую колькасць іншых арганізацыяў з рэгіёнаў, якія сам-насам з людзьмі адукацыйныя праграмы не рэалізуюць – гэта, напрыклад, бібліятэкі, клубы».

Людзі, якія звычайна самыя нясуць веды, змаглі павучыцца адно ў аднога ды абмеркаваць агульныя праблемы, у тым ліку і з замежнымі калегамі з больш як 15 краінаў. Што да тэндэнцыяў нефармальнай адукацыі ў Беларусі: сёлета, зазначаюць арганізатары, на фестывалі прэзентаваныя адразу некалькі праектаў для пенсіянераў – напрыклад, Універсітэт залатога веку ў Горадні. А таксама, што вельмі важна, магчымасць атрымаць новыя ўменні з’яўляецца і ў сацыяльна не абароненых слаёў насельніцтва.ВОЛЬГА ШПАРАГА, ECLAB:

«Мы таксама вельмі актыўна абмяркоўвалі на прыкладзе сацыяльна-ўразлівай моладзі і асуджаных у Беларусі, паколькі цяпер для іх таксама прапаноўваюцца магчымасці нефармальнай адукацыі. І мы ўсе прыйшлі да высновы, што гэтыя групы нябачныя ў Беларусі, што вельмі важна павышаць іх самаацэнку».

Фестываль стаў першаю імпрэзаю маштабнага праекту «Навучацца, каб дзейнічаць», які фінансуецца Еўразвязам і разлічаны на тры гады. У межах яго ў Віцебску, Горадні і Берасці сёлета пачнуць працаваць цэнтры падтрымання адукацыйных праектаў у рэгіёнах. Апроч таго, плануюцца школы для трэнераў і менеджараў, стажаванні, конкурсы мікрагрантаў – усё, каб вучыліся ў Беларусі не толькі школьнікі ды студэнты, але людзі любога статусу і цягам усяго жыцця.Іншыя тэмы: Яўген Барышнікаў – адзін з фіналістаў конкурсу «Заспявай 3.0». Выстава «Сцежкамі вандровак» гомельскага мастака Анатоля Отчыка працуе ў галерэі Вашчанкі.Сяргей Будкін, Аляксандра Дорская, Ірына Дарафейчук, belsat.eu