Навошта ў 80 гадоў качацца па зямлі?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMXNCbUNzcmNtMVElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На ўпрыгожаных конях ды самі ў святочных строях жыхаркі і жыхары вёскі Тонеж, якая ў Лельчыцкім раёне, напярэдадні паспяшаліся справіць Чырачку. Гэтак званае «чыркаванне» перад пачаткам паста захавалася толькі тут.На Чырку абавязкова пякуць традыцыйны прысмак у выглядзе «чырка» – віда качкі, што жыве на рэках.Іншы атрыбут, без якога чыркаванне б не мела сэнсу, – ялінка. Яна сімвалізуе супольнасць жыхароў вёскі. Ну і куды ж без пудзіла зімы, якое ўрэшце паляць.Што можа здзівіць непадрыхтаванага ўдзельніка «чыркавання», дык гэта качанне па зямлі. Нават самыя старэйшыя жыхары вёскі скаціцца абавязкова мусяць, каб не хварэць.

 ЖЫХАРКІ ВЁСКІ ТОНЕЖ:«Каб здаровыя былі, каб спіна не балела! Вясна прыйшла, качаемся!»

Захавальніцы «чыркавання» дзеляцца з усімі ахвотнымі яшчэ адным сакрэтам абраду: выконваць яго абавязкова трэба на гары, бліжэй да сонца і да птушак.Іншыя тэмы: Земфіра сабрала аншлаг у «Менск-арэне». «Тэхналогія» перавыдала кнігу Язэпа Лёсіка «Літва-Беларусь. Гістарычныя выведы».Марына Вашкевіч, belsat.eu