Навошта расейскія шавіністы перабольшваюць беларусізацыю?


За адказы на беларускамоўныя звароты не па-беларуску будуць караць. Грамадскі актывіст, лідар ініцыятывы «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак атрымаў ліст з Палаты прадстаўнікоў, у якім абяцаецца заканадаўчая рэалізацыя яго прапановы наконт увядзення адміністрацыйнай адказнасці за «адказ на пісьмовы зварот не на мове звароту».

Тым не менш Случак заяўляе, што «беларусізацыі ў краіне няма – спынена, максімум што, русіфікацыя». Але і гэта раздражняе расейскіх шавіністаў: «Каб у нас было так, як яны пішуць, я б спыніў барацьбу за беларусізацыю».

Падрабязней аб тэмпах беларусізацыі – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Ігарам Случакам.