Навошта калгасы? У дачнікаў ураджайнасць у 3 разы большая


У сельскай гаспадарцы на дзяржаўны сектар прыпадае 9 з 10 га пасяўной плошчы. Фермерам належыць 2 % засеянага, а прысядзібнай і дачнай зямлі – 7 %. Відавочна, што больш за ўсё садавіны ды гародніны расце менавіта на дзяржаўных землях…

І тут – самае цікавае. Пенсіянерскія градкі на лецішчах ды маленькіх участках даюць ураджайнасць амаль у 3 разы лепшую, чымся дзяржаўныя калгасы. Ды ў 2,5 разы лепшую, чымся прыватныя фермерскія гаспадаркі.

З кім усё ж можа канкураваць беларуская сельская гаспадарка і як у нас з вырошчваннем бульбы – глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: