Рэформа адміністратыўна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі: дзеля эфектыўнага кіравання краінай ці перадусім для злому мафіёзнай постсавецкай сістэмы?
Намеснік старшыні партыі КХП-БНФ Сяргей Папкоў і вядоўца праграмы «Размова» Уладзімір Мацкевіч як аптыміст і песіміст абмяркоўваюць гэты пункт праграмы «Вольная Беларусь» з нагоды 55-годдзя правядзення такой рэформы ў БССР.
Што зменіцца для простага чалавека, калі замест 6 вобласцяў будуць 16 ваяводстваў? Адкуль возьмуцца новыя прасунутыя кіраўнікі рэгіёнаў? Ці пасуе нам досвед рэформаў Грузіі? Як адрэагуе Расея?
Падрабязней – у поўным выданні праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з Сяргеем Папковым