Навінка: на інтэрв'ю аб працы прымушаюць лаяцца. Навошта?


Таццяна Дзмiтрыеўcкix 13 гадоў адпрацавала кiраўнiцай участку на металургiчным заводзе ў Жлобiне. У яе было каля 60 падначаленых, большасць з якix – мужчыны, i ўce яны ставiлiся да яе з павагай.

Праблемы з працай у Таццяны пачалiся пасля пераезду ў Менск. Сталiчныя наймальнікі не хочуць разглядаць жанчыну ў якасці кандыдата на кіроўную пасаду ў прамысловасцi.

Адзін з працадаўцаў зладзіў ёй стрэс-інтэрв’ю: цягам дзвюх гадзін распытваў пра дэталі станкоў, з якімі Таццяна мела дачыненне на папярэдняей пасадзе. А пасля папрасіў… вылаяцца, каб спраўдзіць, ці ў стане яна падтрымаць «мужчынскую размову». Працы нашая суразмоўніца гэтак і не атрымала.

Жанчына ўжо амаль пакінула надзею знайсці месца ў прафесіі, якой аддала траціну жыцця. Цяпер яна думае пра перакваліфікацыю і працу ў сферы нефармальнае адукацыі. Таццяне – 37, і хутка яна можа сутыкнуцца не толькі з дыскрымінацыяй паводле полу, але і з эйджызмам – дыскрымінацыяй паводле ўзросту.

У такую сітуацыю патрапіла наша другая гераіня – Алена Артамонава. Яна кажа, што нягледзячы на два дыпломы тэхнічных універсітэтаў, яна не можа знайсці сталае працы ў сферы IT. У 47 гадоў яна «не ўпісваецца» ў маладыя, скрозь мужчынскія калектывы айцішнікаў.

Ці можна прыцягнуць да адказнасці наймальнікаў, якія дыскрымінуюць жанчын, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта – поўнае выданне «Асабістага капіталу»: