«Навальны рэвалюцыю рабіць не будзе»


Валянцінца Чубарава з асацыяцыі «За свабодную Расею» каментуе ў эфіры «Белсату» пяць гадоў умоўна самаму яскраваму расейскаму палітыку.

На думку Валянціны Чубаравай, такі прысуд быў самым імаверным вынікам справы пасля таго, як Навальны заявіў пра намер балатавацца.

Складана сказаць, ці Навальны ўяўляе пагрозу Пуціну. У пэўным сэнсе – так: ён абʼядноўвае і ліберальны, і нацыяналістычны электарат. Другая справа: цяжка ўявіць змену ўлады ў Расеі дэмакратычным шляхам.

Мне падаецца, што найбольшую пагрозу Пуціну ўяўляе сам Пуцін.

Навальны – не той чалавек, які будзе рабіць рэвалюцыю і, літаральна, браць Зімовы палац. Мова вядзецца толькі пра дэмакратычную рэвалюцыі, а для гэтага трэба выкарыстоўваць інструменты, доступ да якіх у Расеі не даюць.

Размову Юрыя Салодкага з Валянцінай Чубаравай глядзіце ў «Гарачым каментары»

  • Калі вырак Аляксея Навальнага будзе пацверджаны пасля разгляду апеляцыі, ён не зможа браць удзелу ў будучых прэзідэнцкіх выбарах у 2018-ым годзе.