Наталля Радзіна: Лукашэнка аддае беларускую медыяпрастору пад «русский мир»


19 красавіка ў палаце прадстаўнікоў адбудзецца першае чытанне па новых папраўках у закон аб сродках масавай інфармацыі. У тым, што ён будзе зацверджаны без аніякіх заўвагаў мала хто сумняецца. Прааналізаваўшы дакумент становіцца ясна, што для дзяржаўных СМІ мала што зменіцца, а вось шэраг незалежных медыяў трапляюць пад удар.

Галоўная рэдактарка сайту «Хартыя97» Наталля Радзіна кажа, што Лукашэнка канчаткова знішчае свабоду слова ў Беларусі.

«Папраўкі будуць прынятыя маўклівай большасцю і будуць скіраваныя на тыя медыі, якія засталіся ўнутры краіны. Канчаткова закручаныя гайкі. Пасля гэтага можна сказаць, што ўсё інфармацыйнае поле ў Беларусі цалка будзе аддадзена пад «русский мир». Пад уплыў расейскай прапаганды. Небяспечныя гэтыя папраўкі тым, што рэдактарам гэтых медыяў прапануюць ролю афіцыйных інфарматараў спецслужбаў, стукачоў. Яны будуць абавязаныя прадстаўляць дадзеныя каментатараў, а таксама журналістаў, якія публікуюць артыкулы», – кажа Наталля Радзіна.

Госця дадае, што прапаганда Лукашэнкі з трэскам прайграе незалежным медыям.

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»