Гарачы каментар Наталля Радзіна: Гэта не інаўгурацыя, а ўзурпацыя


Рэвалюцыі не будзе, а рэформы непатрэбныя. Лукашэнка, прысягаючы на вернасць беларускаму народу, апанентаў назваў радыкаламі, а рэфарматараў запэўніў, што ягоная мадэль і так працуе добра. Пятая інаўгурацыя яшчэ раз пацвердзіла, што Лукашэнка будзе верны не столькі свайму народу, колькі ранейшаму курсу.Аляксандр Лукашэнка склаў прысягу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падпісаў адпаведны акт. Пасведчанне кіраўніка краіны ён атрымаў у прысутнасці больш як тысячы запрошаных гасцей – высокіх чыноўнікаў, дэпутатаў, кіраўнікоў розных узроўняў і замежнікаў.Працяг цырымоніі адбыўся на плошчы Дзяржаўнага сцяга, дзе на вернасць беларускаму народу і прэзідэнту прысягу склалі вайскоўцы і сілавікі.На цырымонію запрасілі і былых кандыдатаў – Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча. А вось Таццяна Караткевіч сцвярджае, што запрашэння на інаўгурацыю яна не атрымала.Пра пятую інаўгурацыю Лукашэнкі ў «Гарачым каментары» разважае галоўная рэдактар «Хартыі-97» Наталля Радзіна.

Каментары