Настаўніца: Пра заробак не думаю – я працую


Планы Аляксандра Лукашэнкі падняць педагогам заробкі ўдвая каментуе настаўніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец.

«Я пра абяцанні кіраўніка дзяржавы не думаю. Я працую, раблю сваю працу сумленна. А тое, што нам плацяць… Мяркую, дзяржава колькі можа – столькі дае», – кажа Ганна Севярынец.

У «Гарачым каментары» спадарыня Ганна адказала таксама тым каментатарам, якія пішуць, што Лукашэнка хоча падкупіць настаўнікаў вышэйшымі заробкамі напярэдадні выбараў, «каб лічылі галасы лепш».

«Галасы на выбарах лічыць не толькі настаўнікі. Галасы на выбарах лічаць людзі – усе залежыць ад іх асабістых якасцяў, сумлення і гэтак далей, – сцвярджае Ганна Севярынец. – Тое, што кажуць, што вінаваты ўва ўсім настаўнікі – няправільна і небяспечна. А падымаць заробкі настаўнікам трэба незалежна, ці ёсць выбары, ці іх няма».

Поўную размову глядзіце ў відэа.

Фота – радыё «Свабода»