Прыват з Валярынай Куставай Настаўніца не вытрымала і звольнілася са школы. А пасля вярнулася. Чаму?


Гэтая прафесія апошнім часам моцна страціла ў прэстыжнасці і заробках. На жаль, у яе ідуць і застаюцца па пакліканні нямногія. Яшчэ менш тых, хто спрабуе вярнуць аўтарытэт гэтай прафесіі. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Актыўныя настаўнікі, або Праца без пераменаў».

Госця ў студыі – настаўніца рускай мовы і літаратуры Смалявіцкай раённай гімназіі, блогерка Ганна Севярынец.

Таксікаманы, няпоўнагадовыя пацыенты нарколага, дзяўчынка, што спрабавала скончыць жыццё самагубствам, малыя рабаўнікі – усе гэтыя складаныя падлеткі былі ў практыцы Ганны Севярынец.

  • Як зацікавіць вучняў і працаваць у задавальненне?
  • Як зрабіць мабільнікі ды інтэрнэт памочнікамі, а не ворагамі адукацыі і настаўнікаў?
  • Як працаваць так, каб «выбарчыя камісіі», бюракратыя, папяровая праца і сістэма не забралі сілы і годнасць настаўніка?
  • Чаму настаўнікі сыходзяць з прафесіі?
  • Хто галоўны ў школе – настаўнік ці вучань?
  • Галоўныя плюсы і мінусы сучаснай сістэмы адукацыі ў школе?
  • Як набыць і не страціць аўтарытэт у вучняў?

Таксама ў выданні:

Былая настаўніца, цяпер удзельніца КВЗ, Кацярына Вайцяшонак, раскажа, як была вымушаная звольніцца са школы праз кіраўніцтва і бюракратыю.

Настаўнік з Магілёву Юры Каласоўскі атрымаў узнагароду як настаўнік года ў раёне і вобласці, ён удзельнічае ў марафонах і не лічыць папяровую працу праблемай.

Ці былі вашыя школьныя настаўнікі для вас аўтарытэтамі і чаму? Ці хацелі б вы, каб вашыя дзеці пайшлі працаваць у школу? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Фота на застаўцы Viktor Drachev/TASS/Forum

Каментары