Мова Нанова Нашы слаўныя Сапегі


Ці быў у Сапегаў палац у Менску? Хто з Сапегаў пакінуў найбольшы след у гісторыі Беларусі? Каго з гэтага слаўнага роду ўзгадваюць пад мянушкай «Паўстанец»? Ці сябравалі роды Сапегаў і Радзівілаў? Пра слаўны род Сапегаў распавядзе вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай паэт, даследчык гісторыі роду Сапегаў Міхась Скобла.

Сапегі – вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Ліс», які ў XVI ст. увайшоў у лік магнатэрыі. Прадстаўнікі роду Сапегаў у XV-XVIII ст. валодалі буйнымі латыфундыямі і мелі значны ўплыў – займалі вышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і вайсковыя пасады.

Сярод іх было 25 ваяводаў, 4 кашталяны, 3 вялікія і 1 польны гетман, 2 канцлеры і 3 падканцлеры, 3 маршалкі вялікія, 3 генералы артылерыі, 2 біскупы, некалькі маршалкаў дворных і інш., агулам 16 Сапегаў займалі дыгітарскія пасады. Сапегі лічыліся другім па значнасці пасля Радзівілаў магнацкім родам ВКЛ.

Найбольш вядомыя асобы з роду Сапегаў:

  • Багдан Сямёнавіч (да 1450 – пасля 1512);
  • Іван Сямёнавіч (Івашка Сапежыч; каля 1450-1517);
  • Іван Багданавіч (каля 1480-1546); Павел Іванавіч (каля 1490-1579);
  • Мікалай Паўлавіч (каля 1525-1.11.1599);
  • Багдан Паўлавіч (каля 1530-1-я пал. 1593);
  • Леў Іванавіч (4.4.1557, в. Астроўна Віцебскага пав.- 7.7.1633);
  • Андрэй Іванавіч (каля 1565 -1611);
  • Андрэй Паўлавіч (каля 1560 -да 11.10.1621);
  • Павел Стафан (1565 -19.7.1635);
  • Ян Пётр (1569-15.10.1611);
  • Мікалай (каля 1581-14.3.1644);
  • Аляксандр Дажбог (Багдан, Тэадат; 1585 – студз. 1635);
  • Ян Станіслаў (25.10.1589, г. Маладзечна – 10.4.1635);
  • Андрэй Станіслаў (1592 -25.3.1646);
  • Казімір Леў (15.7.1609, Вільня -19.1.1656);
  • Аляксандр Казімір (13.5.1624, в. Мацееў на Валыні – 22.5.1671);
  • Казімір Ян Павел (1642 -13.3.1720);
  • Бенядзікт Павел (каля 1643 -12.8.1707);
  • Казімір Уладзіслаў (1650 -29.4.1703),
  • Уладзіслаў Юзафат (5.11.1652, мяст. Косава – 13.3.1733);
  • Ежы Станіслаў (1668 -12.10.1732);
  • Міхал Францішак (1670 -19.11.1700);
  • Міхал Францішак (1670 -19.11.1700);
  • Міхал Юзаф (1670 – 6.3.1738);
  • Аляксандр Павел (8.9.1672 – 4.1.1734);
  • Ежы Феліцыян (лют. 1680 – 3.9.1750);
  • Ежы Феліцыян (лют. 1680 – 3.9.1750);
  • Ян Фрыдэрык (18.10.1680,. в. Дабратычы Брэсцкага пав. – 6.7.1751);
  • Ян Казімір (? – 22.2.1730);
  • Антоні Казімір (1689-16.5.1739);
  • Антоні Казімір (1689 -16.5.1739);
  • Кароль Юзаф (?-20.3.1768);
  • Пётр Павел (28.1.1701, г. Дрэздэн – 23.1.1771);
  • Міхал Антоні (10 або 12.3.1711, Каралевец, цяпер Калінінград – 11.10.1760);
  • Аляксандр Міхал (12.9.1730 -28.5.1793);
  • Казімір Нестар (14.2.1757, г. Брэст – 25.5.1798);
  • Францішак (28.8.1772, Варшава -30.5.1829);
  • Аляксандр Антоні (3.9.1773, г. Страсбург, Францыя – 8.9.1812);
  • Яўстафій Каэтан (7.8.1797, Веркі каля Вільні – 16.11.1860);
  • Адам Стафан (14.5.1867, г. Красічын, Польшча – 23.7.1951).

Паводле адкрытых інтэрнэт-крыніц

Каментары