Нашая багема


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Часам даводзіцца чуць захапляльнае: «Ну, ён багемны хлопец!» Або наадварот здзеклівае: «Багема, блін, знайшлася!». Дык што такое багема? Перадусім – што такое беларуская багема? Хто гэтыя людзі, якіх лічаць багемай або якія самі прэтэндуюць, каб так звацца? Паспрабуем высветліць. Тэма прэм’ернага «Прывату» з Валярынай Куставай – НАША БАГЕМА.Шукаць беларускую багему мы пайшлі ў сталічны аднайменны клуб, дзе пазнаёміліся з ягоным дырэктарам – Дзмітрыем Каралёвым.

У 18 год ён прыйшоў на фірму, якую пазней узначаліў, а потым стварыў першы караоке-клуб у Беларусі ўзроўню прэміўм – «Опера», пасля – больш народны караоке-клуб «Багема».Дык што ж такое багема? Цыганшчына, разгульная інтэлігенцыя з сумнеўнымі заробкамі? Альбо прыгожая шыльда ці сапраўды месца, дзе тусуецца беларуская, сталічная багема?Паводле якіх фільтраў вызначаецца багема? Якія стэрэатыпы, адносна дадзенага панятку існуюць? Вопратка, фрызура, дарагая парфума, стылёвая знешнасць, сексуальная арыентацыя – таксама стэрэатып да гэтага вобразу? Наколькі важны беларуская прысутнасць у новай беларускай багемы?
Таксама гераіня выдання – Вiкторыя Зуйкова, аматарка вышыванак, якая выступае за нацыянальны каларыт у знешнасці, які для некаторых выступае цяпер і можным, нават багемным.
Эксперт выдання – Ганна Чыстасердава, арт-дырэктарка Галерэi «Ў», якая штодня сутыкаецца з адмысловай публікай. Багемнасць – геданізм і эксцэнтрыка альбо яна ўсё ж нешта павінна даваць грамадству, напрыклад, геніяльныя творы, як некалі мастакі паэты Манмартраальбо беларускія адраджэнцы пачатку 1990-х?
Таксама ў праграме госць адкажа на правакацыйныя і вострыя пытанні ад нашых гледачоў з сацыяльных сетак. Напрыканцы выдання традыцыйны бліц. Каго ці што абярэ госць – Пабла Пікасо ці Амедэа Мадзільяні? Жана Както ці Арцюра Рэмбо? Булата Акуджаву ці Барыса Майсеева? Сашу Варламава ці Івана Айплатава? Лакшары ці гламур? Гальштук ці мятлік? Хачапуры ці дранікі? Абсент ці свежа выціснуты сок?Аўтарка, госць і нашыя гледачы сышліся на тым, што галоўнай багемнай асобай Беларусі была Элеанора Язерская. Вы ж напішыце, каго Вы лічыце ў Беларусі багемай?Распублічванне нашых герояў – глядзіце ў поўным відэавыданні:

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выдання – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: уFacebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна studyjapryvat@gmail.comПазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хаштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.Гэта было фінальнае выданне гэтага сезону. Да сустрэчы – увосень!Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.