«Напалеон прапанаваў беларусам: калі хочаце быць свабоднымі, бярыце шаблі і ваюйце!»


Апошняя прыгожая вайна. Пад такой назвай увайшоў у гісторыю 1812 год.

І не толькі за прыгожыя мундыры афіцэраў і дзівосныя шаўковыя строі пекных паненак. Справа ў іншым. У той час «гонар» – гэта было не проста слова. Афіцэра пад слова гонару маглі адпусціць з палону дадому, каб той развітаўся з сям’ёй. Нараніцу ён мусіў вярнуцца ў палон. І вяртаўся.

Пад Менскам прайшоў фестываль «Залатая шпора. 1812», прысвечаны падзеям эпохі войнаў Напалеона. Расказваем, як гэта было.