Наколькі небяспечны для Пуціна расейскі Аўтамайдан?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTnpVYnNqeF9zUWslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Час развязаць канфлікт паміж расейскімі дальнабойнікамі і ўладамі краіны мірна застаецца. Блакаванне кальцавой вакол Масквы цяжкавікамі, запланаванае на сёння, адкладзенае – папярэдне да 4 снежня.Паводле арганізатараў пратэстаў, не ўсе меркаваныя ўдзельнікі акцыі здолелі ў час дабрацца да сталіцы з-за супрацьдзеяння аўтаінспектараў і паліцыі.3 снежня сканчаецца ўльтыматум, выстаўлены кіроўцамі расейскаму ўраду: альбо адмяняюць дзеянне сістэмы «Платон», альбо нязгодныя з ёю дальнабойнікі перакрываюць галоўныя магістралі краіны. Сістэма была ўведзеная яшчэ 15 лістапада і за два тыдні прынесла ў бюджэт Фонду дарожнага агенцтва больш за Ru 0,5 млрд. Паводле ж кіроўцаў, грошы ідуць не на добраўпарадкаванне ўласна дарог, а ў кішэню набліжаных да Уладзіміра Пуціна алігархаў.Госць «Гарачага каментара» – расейскі журналіст ды публіцыст Саша Сотнік.Вельмі шмат дальнабойнікаў наракаюць, што арганізацыя пратэстаў вельмі слабая. З аднаго боку, яны хочуць пратэставаць, але, з другога боку, не адважваюцца высоўваць жорсткіх палітычных патрабаванняў. Яны пакуль што мякка звяртаюцца да Пуціна, кажучы, што яго паважаюць, але і намякаючы пра тое, што гатовыя пратэставаць.«Не ведаю, ці да канца яны гатовыя ісці, але нейкі момант прасвятлення ў іх наступае», – заўважыў спадар Сотнік.МЯ, belsat.eu