«Начосныя» фоты: вобразы ці абразы?


Вядомы публіцыст, сябра камісіі Беларускай асацыяцыі журналістаў па этыцы Сяргей Ваганаў не лічыць фотарэпартажы пра нядаўні з’езд «Белай Русі» з акцэнтам на выгляд яго дэлегатак іх «абсмейваннем».

На яго думку, «там не людзі, а вобразы, створаныя з дапамогай фотаздымкаў».

Болей дыскусіі Сяргея Ваганава са Святланай Калінкінай пра начосы, мову варажнечы і тое, як у Беларусі ледзь не стварылі факультэт прапаганды, глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова».