На заробак – не выжыць, а свіней гадаваць забараняюць


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQ0dsaHVubkktTGslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Як дзейнічае т’ютарства ў нашай краіне

Сёлета ў беларускіх школах і садках з’явілася магчымасць забяспечыць дзяцей з аўтыстычнымі парушэннямі персанальным суправаджэннем. Гэткіх выхавальнікаў, або т’ютараў, разлічваюць у залежнасці ад колькасці навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Нягледзячы на павелічэнне колькасці дзяцей з гэткімі дыягназамі, т’ютарства ў нашых навучальных установах — з’ява пакуль яшчэ не распаўсюджаная. Для чаго патрэбныя т’ютары, з якімі цяжкасцямі яны сутыкаюцца і як на практыцы рэалізуецца ў Беларусі права кожнага дзіцяці на адукацыю?

Забойства паводле інструкцыі

У менскім двары дому № 21 на вуліцы Карскага працаўнікі прадпрыемства „Фаўна гораду” на вачах жыхароў забілі сабачку Мармышку. Паводле заканадаўства, жыхарам мусілі паведаміць пра дату, калі прыедуць лаўцы. Людзей сапраўды праінфармавалі ў неафіцыйнай інтэрнэт-суполцы, але толькі за 20 хвілінаў да іхнага прыезду. Абураная гэтым фактам жыхарка дому спадарыня Андрэева давяла справу да суда. Суд Фрунзенскага раёну прызнаў працаўніка «Фаўны гораду» Дзмітрыя Кранцэвіча вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлаю і абавязаў выплаціць штраф адзінаццаць базавых велічыняў.

Апытанне: адкуль бярэцца беспрытульная жывёла

Бадай у кожным двары мы сустракаем бадзяжных сабак і катоў. Адныя жыхары іх падкормліваюць, іншыя выклікаюць адпаведныя службы для адлову. Мы запыталіся ў людзей на вуліцах сталіцы: адкуль бяруцца чацвераногія бадзяжкі ды як з імі змагацца?

Вяртанне чумы…

Трывожныя сігналы пра чарговыя выпадкі афрыканскае чумы свінняў час ад часу гучаць у розных рэгіёнах нашае краіны. Днямі жыхарам больш як 10 вёсак Бярэзінскага раёну, што месцяцца ў радыусе пяці кіламетраў ад свінакомплексу «Клявіца» на трыццаць тысяч галоў, забаранілі гадаваць свінняў. Правяральнікі з ветнагляду і мясцовыя чыноўнікі пагражалі вяскоўцам вялікімі штрафамі, што ўсё адно не вызваляць ад забойства жывёлы. Гэткія захады тут ужываюць не ўпершыню. Тры гады таму тутэйшым ужо даводзілася забіваць свойскую жывёлу. Людзі кажуць, што ў вёсцы хатняя гаспадарка не толькі лад жыцця, але і амаль адзінае выратаванне пры мізэрных заробках.

Каб не быць уласнікам на паперы, варта браць справу ў свае рукі

Таварыства ўласнікаў у доме № 14 на вуліцы Філімонава ў Менску зарэгістравалі яшчэ ў 2003 годзе. На чарговым сходзе ўласнікі намерыліся змяніць праўленне, а некаторыя нават прапаноўвалі перайсці на тэхнічнае абслугоўванне ў ЖЭС. Прычынаў таму шмат: ад недаверу кіраўніку да вялікіх фінансавых стратаў. Пасля ініцыяванае праверкі высветлілася, што з рахунку на капітальны рамонт Таварыства амаль мільярд недэнамінаваных рублёў растрацілі на неадпаведныя выдаткі. Эксперт кажа, што цяпер, каб наладзіць працу камунальнай гаспадаркі, уласнікам варта браць справу ў свае рукі. Галоўнае, каб усе былі зацікаўленыя захаваць сваю самастойнасць у кіраванні ўласным домам.