Гарачы каментар На Віцебшчыне прадпрымальнікаў паменшала амаль на 13 %


https://www.youtube.com/watch?v=mIviKJyXUygКалісьці Аляксандр Лукашэнка абяцаў паціснуць руку апошняму прадпрымальніку. І, хіба, вырашыў па-сапраўднаму наблізіць гэты дзень. Толькі за апошні год колькасць юрыдычных асобаў скарацілася больш як на 2 %, а індывідуальных прадпрымальнікаў паменшала ажно на 6,5 %.Гэта сярэдняя лічба ў краіне. А найгорш сітуацыя выглядае на Віцебшчыне. Там прадпрымальнікаў паменшала адразу амаль на 13 %. Прычынаў некалькі: непасільныя падаткі, зніжэнне пакупніцкае здольнасці насельніцтва, але галоўнае – указ № 222 кіраўніка краіны аб абавязковай сертыфікацыі тавараў. Супраць апошняга адбываліся масавыя страйкі, вулічныя пратэсты, пісаліся лісты да чыноўнікаў, але нічога не дапамагло.Лідарка віцебскага прафсаюзу індывідуальных прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч падкрэсліла: самая галоўная праблема беларусаў цяпер у тым, што людзі бяднеюць. «Іхная пакупніцкая здольнасць амаль на нулі. Калі ўлічыць, што частку грошай забіраюць абавязковыя плацяжы, то для нас (індывідуальных прадпрымальнікаў – рэд.), рынкаў, гандлёвых цэнтраў людзі даходзяць з мінімальнымі грашыма і яны абʼязджаюць усе крамы, кірмашы, вышукваючы найбольш танныя рэчы», – заўважыла спадарыня Яскевіч.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu

Каментары