Агляд падзеяў культуры На сцэне беларускага тэатру пакажуць «гістарычна недакладнага Скарыну»


Да бургамістра Вільні прыходзіць малады доктар з інвестыцыйным праектам – гэтак пачынаецца гістарычна недакладная трагікамедыя паводле пʼесы «Карʼера доктара Раўса» ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

«Пʼеса недакладная, але ёсць некалькі фактаў якія насамрэч здарыліся са Скарынам, і я больш даведаўся пра яго», – прызнаецца адзін з выканаўцаў галоўнай ролі, Арцём Курэнь.

Спектакль – гэта вынік адмысловага праекту тэатру і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, што ладзіўся год таму пад эгідаю «Беларусбанку». Конкурс «Францыск Скарына і сучаснасць» быў прымеркаваны да 525-годдзя з ягонага дня нараджэння і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, і адну з шасці пʼес-пераможцаў у розных намінацыях абралі для пастаноўкі.

«Я выбраў пʼесу Віктара Марціновіча. Яна выгодна выглядала на фоне іншых на мой погляд, яна такая сучасная, постмадэрновая», – тлумачыць сваю пастанову мастацкі кіраўнік тэатру і рэжысёр спектаклю Аляксандр Гарцуеў.

Гісторыя вандровак беларускага першадрукара ў спробах надрукаваць Біблію і паставіць кнігадрукаванне на канвеер суправаджаецца ў інсцэнізацыі атрыбутамі ды падзеямі, знаёмымі сучаснаму гледачу.

«У п’есе шмат паралеляў, яна так і напісаная, на нейкую паралель, як асацыяцыя сённяшняга часу», – адзначае Аляксандр Гарцуеў.

Наступны раз «Карʼеру доктара Раўса» можна паглядзець у Тэатры беларускай драматургіі 31 траўня. Агулам жа да канца сезону спектакль пакажуць яшчэ чатыры разы.

Іншыя тэмы: Погляд літоўска-амерыканскага фатографа Эндру Мікшыса на Беларусь: выстава «Цюльпаны» працуе ў галерэі «Ў». Глыбоцкія журналісты добраўпарадкавалі магілу Тарквінія Буйніцкага ў вёсцы Вострава.

Глядзіце таксама:

Аляксандра Дорская, Ірына Дарафейчук, belsat.eu

Тэгі: 
Каментары