На ментальнасць беларусаў паўплывалі 200 гадоў акупацыі


З моманту прыходу Лукашэнкі, ягонай інаўгурацыі, законнасць і канстытуцыйнасць парушаліся крок за крокам. Лукашэнка нібы прамацоўваў грамадства: сцерпяць ці не сцерпяць? Сцярпелі. Тады яшчэ адзін крок: сцерпяць ці не? Вось тады ён разагнаў дэпутатаў. Таксама сцярпелі.

Калі нас збілі, на вуліцы сабраліся 200–250 чалавек – на двухмільённы Менск. Людзі думалі, што іх гэта не тычацца: ну, кагосьці там пабілі – ну дык гэта палітыкі паміж сабой разбіраюцца. Прайшоў час – і цяпер усе бачаць, да чаго такое маўчанне і такая згода прывяла.А чаму тады згадзіліся і чаму тады сцярпелі?Мяркую, людзі былі пазбаўленыя інфармацыі. Пасля гэтай ночы, Лукашэнка выступаючы ў Вярхоўным Савеце, заяўляў, што ніхто нікога не біў (і гэта як раз транслявалася на ўсю краіну), казаў, што ён пакажа відэазапіс як іх акуратна эвакуявалі.Цяпер у людзей ёсць «Белсат» і незалежныя радыёстанцыі, можна глядзець, слухаць і чытаць, як збіваюць людзей, і не толькі палітыкаў, на Плошчы. Але людзі не рэагуюць, а Лукашэнка застаецца пры ўладзе.Калі адной фразай: гэта адсутнасць нацыянальнай салідарнасці. Тое, што было ўласціва палякам і чэхам напрыканцы 80-х гадоў, калі адбываліся аксамітныя рэвалюцыі. Нам, беларусам, гэтага пакуль не стае. Нам здаецца, што калі суседа бʼюць і саджаюць за краты, нас асабіста гэта не тычацца. Гісторыя паказвае, што рана ці позна кране таго, хто лічыць, што яго гэта не кранае.А чаму беларусы не салідарныя? Яны сталі такімі цягам рэжыму Лукашэнкі ці тут ёсць гістарычныя моманты?Рэжым Лукашэнкі значна паўплываў: ён задушыў нацыянальнае адраджэнне пачатку 90-х гадоў.Калі нас, былых дэпутатаў БНФ, папракаюць, што «нам не ўдалося да канца» (хаця я лічу, што нам удалося галоўнае – дамагчыся абвяшчэння незалежнасці), я думаю, што трэба ўлічваць, што беларусы былі 200 гадоў пад акупацыяй – Расейскай імперыі, а потым СССР. Гэтыя некалькі паўплывалі на нацыянальную ментальнасць – і не самым лепшым чынам.Мы былі ў тых умовах, у якіх не былі ані палякі, ані чэхі. Ні Гаўлу, ні Валенсу, у адрозненні ад Пазняка, не даводзілася тлумачыць сваім народам каштоўнасць нацыянальнай мовы або важнасць уласных дзяржаваў.Пры якіх умовах сёння магчымае вяртанне той дэмакратыі і незалежнасці, якой вы дамагліся, але якія не ўдалося ўтрымаць?Не пагаджуся, што не ўдалося ўтрымаць незалежнасці. Беларусь – незалежная краіна, гэта факт. Для Лукашэнкі незалежнасць – інструмент утрымання ўлады.Наконт дэмакратыі – так. Але я тут – асцярожны песіміст. Я бачу, як моладзь выходзіць на вуліцы з бел-чырвона-белым сцягам праз 20 гадоў пасля яго фактычнай забароны – гэта паказнік, што найбольш маладая і актыўная частка грамадства трымаецца ідэалаў дэмакратыі. Я перакананы, што Беларусь стане свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай краінай.Размаўляў Сяргей Падсасонны