На клубніцах зарабляюць тысячы долараў. Якія ягады лепей браць?


Вёску Дварэц у Лунінецкім раёне называюць клубнічнаю сталіцаю краіны.

Падтрымаць такі статус і распавесці пра трускаўкі ўсім, хто імі цікавіцца, мае на мэце адзіны ў Беларусі Трускаўкавы фэст. Бяруць удзел у фэсце не толькі жыхары Дварца ці Лунінеччыны. Сюды прыехалі людзі з Столінскага, Жабінкаўскага, Ганцавіцкага, Пружанскага ды іншых раёнаў Беларусі.

Каб вырошчваць трускаўкі і не прагарэць у гэтым бізнесе, трэба ведаць безліч розных гатункаў гэтых ягадаў. Якія ягады саладзейшыя, якія больш важаць, і якія лепш перавозяцца ў аўтамабілі – пра ўсё гэта вам распавядуць без запінкі.