Журналіст belsat.eu, аўтар расследавання пра ўдзел беларусаў у вайне на Данбасе Ігар Ільяш лічыць, што беларусы-баевікі ЛДНР паехалі на Данбас не за грашыма, а дзеля больш высокага сацыяльнага статусу.
«Гэта людзі, якія не вельмі паспяховыя ў жыцці. Яны не маюць сталай працы, не маюць добрых заробкаў, не маюць адукацыі. І для іх Данбас – гэта такі сацыяльны ліфт: яны ніхто ў Беларусі, але яны едуць на Данбас, атрымліваюць зброю і становяцца «героямі» паводле расейскай прапаганды. Такім чынам яны падвышаюць сацыяльны статус ва ўласных вачах», – кажа ён.
Ігар Ільяш падкрэслівае, што беларусы – гэта трэцяя па колькасці нацыянальная група сярод удзельнікаў вайны на Данбасе.
«На Данбасе мы назіраем самы маштабны ўдзел беларусаў ва ўзброенным канфлікце з часоў Афганістана», – адзначыў ён.
Цалкам размова – ў відэа.
ІІ, belsat.eu