На Берасцейшчыне адкіды могуць прывесці да цемрашальных наступстваў


Экалагічны актывіст выказаўся пра адкіды са свінцом у Івацэвіцкім раёне.

«Чарнобыльскі Шлях» прайшоў, а праблемы засталіся. І гаворка не толькі пра радыяцыйнае забруджанне. А, да прыкладу, пра… свінцовае. «Белсат» неаднойчы звяртаўся да тэмы будаўніцтва акумулятарнага заводу «iPower» у ваколіцах Берасця. Менавіта дзякуючы актывістам пратэстаў супраць будаўніцтва шкоднага прадпрыемства, стала вядома і пра праблему жыхароў Зялёнага Бору, што ў Івацэвіцкім раёне Берасцейшчыны, якія гадамі жывуць літаральна на звалцы. Ды не абы-якой звалцы, а поўнай адкідаў з утрыманнем свінцу. У «Гарачым каментары» – экалагічны актывіст Вячаслаў Касінераў.

У эфіры нашага каналу ён заявіў, што сітуацыя з адкідамі можа прывесці да «цемрашальных наступстваў».