Мёртвыя тушы і смурод. Паляўнічы пра барацьбу з чумой свіней


Эпідэмія афрыканскай чумы свіней у Еўропе закранула і Беларусь: знішчаліся і хатнія свінні, і дзікі, якія з’яўляюцца пераносчыкамі хваробы. Ці эфектыўна такое вырашэнне праблемы і ці не прывядзе яно ў выніку да большых непрыемнасцяў? Аб гэтым і іншым Святлана Калінкіна гутарыла з журналістам і паляўнічым Аляксандрам Ачарэтным у праграме «Размова дня».

Днямі ў Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы палявання. Змяніліся правіла транспартавання зброі, пашыраны спіс птушак, на якіх дазволена паляванне. Між тым, пэўныя праблемы, якія існуюць у сферы рэгулявання палявання дагэтуль не вырашаны. Не ў апошнюю чаргу гэта тычацца і рашэння праблем распаўсюду афрыканскай чумы свіней, якую пераносяць дзікі. Пакуль жывёлу проста адстрэльваюць.

«Дамагчысчя нечага стралянінай немагчыма, – выказаў сваё меркаванне Аляксандр Ачарэтны. – Падобна, чыноўнікі схапіліся за галаву: «Трэба нешта рабіць. Давайце страляць». Вось і панеслася. І добра бы страляніна, але гэтых вось здабытых дзікоў страляюць «на яму». Іх мяса нельга ўжываць. Іх сапраўды цягнуць на яму, я сам гэтым займаўся. Жахлівае відовішча: гэтыя цыстэрны, якія стаяць у лесе перапоўненыя тушамі, гэты смурод, які ахоплівае пару гектараў лесу… І на мой погляд усё гэта не мела сэнсу».

Адстрэл дзікоў неэфектыўны ў першую чаргу з-за таго, што жывёлы свабодна перасоўваюцца паміж Беларуссю, Расеяй, Літвой, Польшчай і іншымі краінамі. За кароткі тэрмін дзік можа пераадолець нават некалькі тысяч кіламетраў.

Таксама ў праграме «Размова дня» са Святланай Калінкінай і Аляксандрам Ачарэтным:

  • Адкуль паходзяць беларускія чупакабры;
  • Ці сапраўды замежнікам прадаюць лепшыя месцы для палявання;
  • Чым небяспечныя вясковыя паляўнічыя з гончымі;
  • Ці варта беларусам непакоіцца з-за нападзення мядзведзяў.