Мянчук знайшоў злодзея праз сацсеткі. Міліцыя сказала, што прыедзе... праз 2 дні


Чым скончылася гісторыя са злодзеем і як абараніць ад крадзяжу свой ровар, глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Новы ровар менчука Кірыла Залескага каштаваў больш за $ 700, а скралі яго сярод белага дня з тамбура ля кватэры. Злодзеяў не спыніла нават відэаназіранне. Міліцыя адразу папярэдзіла мужчыну – велакрадзяжы цяжка раскрываюцца.

«Прыязджалі крыміналісты, нават з сабакай, панюхалі, паглядзелі, з’ехалі. Прыйшоў участковы, узяў заяву, ну і на гэтым усе падзеі скончыліся», – распавядае Кірыл.

Таму Кірыл пачаў самастойныя пошукі праз сацсеткі – і за содні знайшоў злодзея! Яшчэ праз два дні угоншчыка затрымалі, праўда ровар ён паспеў прадаць. Цяпер Кірыл чакае суда і спадзяецца на кампенсацыю стратаў.

Кожны дзень у Менску крадуць каля шасці ровараў, і толькі адзін-два з іх вяртаюцца да ўладальнікаў.

Пакідаючы ровар на велапаркоўцы ў горадзе, не спадзявайцеся на звычайны роварны замок – ягоны кабель злодзеі пераразаюць кусачкамі за некалькі секунд. Адзінае выйсце – U-падобны замок са сталёвага стрыжня. Бюджэтная альтэрнатыва апошняга – ланцуг ды звычайны навясны замок.

У відэасюжэце ёсць і іншыя парады адмыслоўцаў, як засцерагчы свой ровар або дамагчыся кампенсацыі стратаў, калі ваш яго скралі або пашкодзілі.

Глядзіце таксама ўсю праграму «Асабісты капітал»: