«Мы маем справу з паўзучай акупацыяй». Севярынец пра наступствы 25 сакавіка


Вызвалены з «содняў» Павел Севярынец – пра рэха разагнанага сілавікамі свята.

Калі мяне затрымлівае віцебскі АМАП у Воршы, а ў іх у машыне знаходзіцца сцяжок з расейскім гербам і сцягам, мне ўсё робіцца ясна.

Ці гэта добраахвотны пераход на бок імавернага праціўніка, ці гэта дзяржава пакрывае такія паводзіны – у любым разе мы маем справу з паўзучай акупацыяй. І беларусы гэта адчулі. Ува ўсходніх рэгіёнах Беларусі – у Віцебску, Гомлі, Воршы, Магілёве – людзі выходзілі на акцыі і гукалі «Жыве Беларусь!», а «Пуцін, прыйдзі!».

Беларускі народ адназначна на баку дэмакратычных сілаў, не прымае ані лукашэнкаўскага, ані пуцінскага гвалту.

Размову Сяргея Падсасоннага з Паўлам Севярынцам глядзіце ў «Гарачым каментары».