Мы кінулі працу ў офісе, каб паехаць у канцэртавы тур. Blossoms – «шматабяцальны» гурт


Гурт Blossoms летась у спісе шматабяцальных музыкаў паводле версіі BBC заняў чацвертае месца.

«Мы сапраўды ганарымся ўсім, чаго дасягнулі. На каляды нашая песня зрабілася ў Брытаніі нумарам 1. А цяпер на першае месца чартаў трапіў наш дэбютны альбом, – заяўляюць музыкі. – Цяпер мы кінулі працу ў офісе, каб паехаць у канцэртавы тур».

Наклады афіцыйных продажаў альбомаў гурта толькі ў Брытаніі перавысілі адзнаку ў 100 тысяч асобнікаў. Хлопцам з гурта Blossoms сёння – 22-23 гады.

Сяргей Філімонаў