Музыка сезону: «Тэйлар Свіфт – чэмпіён»


Колькі гадоў таму спявачка Тэйлар Свіфт выступала ў стылі кантры, была проста прыгожай, сціплай і прыемнай дзяўчынай. Хоць і папулярнай. Затым вялікі музычны бізнес пачаў раскручваць яе на ўвесь свет, і Тэйлар зрабілася ўжо не асобай, але поп-прадуктам. Цяпер істэрыя вакол ейных запісаў у разгары, дзяўчаты вішчаць, натоўпы прыхільнікаў узбуджаюцца, але выглядае ўсё гэта троху штучна.

Папярэднія тры альбомы Тэйлар Свіфт – прадаваліся накладам больш аднаго мільёна асобнікаў за першы тыдзень. Гэты – «Рэпутацыя» – зрабіўся чацвёртым. Мільён асобнікаў прадалі ўсяго за чатыры дні.

Падрабязней у наступным сюжэце.

 

Фота – Entertainment Tonight