«Музыка сезону»: Майлз Кейн выпусціў трэці студыйны альбом


Новыя запісы Майлз Кейн прысвяціў «хіпі-куміру», лідару гурта «Тыраназаўрус Рэкс» Марку Болану.

Улетку свет убачылі шмат цікавых музычных альбомаў, праўда, увосень іх будзе яшчэ болей… Як бы там ні было, але новыя запісы Майлза Кейна прывабілі маю ўвагу ў першую чаргу. Лідар знакамітых «Арктычных малпачак» Элекс Тэрнер сістэматычна дапамагае сябру дзяцінства – Майлзу – трымацца на першым плане. І вось цяпер, сярод жнівеньскіх рэлізаў, з’явілася сваеасаблівае прысвячэнне куміру эпохі хіпі – Марку Болану, лідару колішняга культавага гурта «Т.Rex». Майлз Кейн цудоўна выканаў сваю ролю.

Падрабязней – у наступным сюжэце.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu

Фотаздымак на застаўцы да відэа: REUTERS / Mike Mustard / FORUM