«Музыка сезону»: Гэры Ньюман


Гаворка пойдзе пра тую «новую хвалю», якая разам з панкам і дыска-музыкай, змяніла твар музычнай сцэны напрыканцы 1970-х.

Гэры Ньюману тады пашанцавала, бо ён меў паспяховую карʼеру ў 1980-я і 1990-я, а на гэтым тыдні аднавіў да сябе цікавасць з нагоды выхаду ў свет новых запісаў.

Гэры Ньюману цяпер 59, увясну 2018-га стукне 60, ён – атэіст, што няспынна падкрэслівае ў розных творах.

«Пост-апакаліптычны свет у выніку глабальнага пацяплення – вось што мяне непакоіць. Галоўны гіт з альбома «Маё жыццё – руіна» пра гэты апакаліпсіс. Адзін з маіх улюбёных фільмаў – «Паслязаўтра». Аб тым, як зямля змагаецца з катастрофай. Раптам пахаладала, шмат людзей загінулі, што рабіць? Мяне клапоціць перспектыва моцных кліматычных змен на зямлі», – кажа Гэры Ньюман.

Больш – у відэа вышэй.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu