«Музыка сезону»: Дзе рэвалюцыя? – пытаецца гурт «Depeche Mode


Мільёны аматараў ва ўсім свеце – узрушаныя! Бо гурт «Depeche Mode» запісаў і выдаў прыемны, несумны альбом, які нагадвае пра колішнія карʼерныя пікі каманды. І гэта сапраўды – музыка сезону, бо славутыя электроншчыкі ў ліпені плануюць выступіць на Мінскай арэне.

Марцін Гор і Эндзі Флэтчэр распавядаюць: – Мы хацелі зрабіць запісы вясёлымі… – Ой, гэта жарт.

– Не, не. Я пачаў складаць спевы яшчэ ў 2015-м. Атрымалася так, што яны дужа актуальныя цяпер. Тады ж не было яшчэ ні Брэксіту, ні Трампа. Але маё прадбачанне здзейснілася, таму я ў дэпрэсіі… Трэба быць шчырым, калі запытваеш: «Дзе рэвалюцыя?».

-Ну, я проста хацеў сказаць, што мы згубілі напрамак, што чалавецтва рушыць кудысьці не туды, асабліва ў духоўным сэнсе.

– Цягам апошніх шасці тыдняў мы рэпетавалі перад пачаткам канцэртавага туру, адкрыццё будзе 5-га траўня ў Стакгольме. У нас быў новы прадзюсар – Джэймз Форд, які раней працаваў з «Арктык манкіз» і «Флoўрэнс з ейнай машынай». Ён выдатны, дапамагаў нам канкрэтызаваць гук.

– А чаму такая назва «Дух», – запытаўся рэпарцёр.

– Ёсць радок у адной з новых песень: Our spirit has gone. – Наш дух згубіўся. Гаворка аб тым, што патрэбна зноў адшукаць свой шлях, вярнуцца, аднавіць дух.

Сяргей Філімонаў, «Белсат»