Музыка сезону: ды-джэй Стыў Аокі


Стыву Аокі ў лістападзе споўніцца 40! Ён моцна папулярны ў Амерыцы. Улетку ўбачыў свет ягоны чарговы альбом. А яшчэ паслухаем развагі ды-джэя пра жыццё.

Стыў Аокі выйшаў на глабальны ўзровень напачатак 2010-х. Ягоная музычная карʼера доўжыцца цягам 20-ці гадоў.

«Мой найноўшы альбом напоўнены эксперыментамі, супрацамі, незвычайнасцямі… Усім, што давала мне прыток энергіі, што ўзбуджала новую цікавасць да жыцця. Я запісваў гіп-гопераў, рэпераў, цікавых дзяўчат, нават, актораў, якія сцвярджалі, што не здольныя спяваць. Атрымаўся кангламерат усяго. Разнастайны. Цікавы».

Стыў Аокі меў намінацыю на Грэмі ў 2013-м. Прыза пакуль не атрымаў. Яго сямʼя – гэта імігранты ў Амерыку з Японіі. Яны валодаюць сеткамі папулярных японскіх рэстаранаў у ЗША.

«Мая радзіма, Амерыка – краіна імігрантаў. І тут наш прэзідэнт раптам пачынае выступаць супраць імігрантаў. Для мяне гэта – як нажом па сэрцы. Я пакрыўджаны з гэтай прычыны. Мяне распіраюць словы. Я магу гаварыць на гэту тэму бясконца. Дзе роўнасць, пра якую кажуць увесь час?»

Ягоны новы альбом трапіў у топ-5 танцавальных чартаў ЗША. Праўда, поспех больш сціплы чым раней.

ІІ, belsat.eu