Музыка сезону: «Асацыяцыі Шарлёт Генсбур»


Дачка брытанскай акторкі Джэйн Біркін і французскага шансанье Сержа Генсбура – Шарлёт шмат здымаецца ў кіно: ад Ларса фон Трыера да іншых артгаўзных рэжысёраў. Але пачала спяваць у дзяцінстве, разам з бацькам. Іхным гітом быў «Лімонны інцэст», яны шакавалі абывацеляў. Цяпер Шарлёт выдала новы альбом, які шматлікія крытыкі ўключылі ў склад 50 лепшых кружэлак 2017-га.

Паслухаем развагі акторкі і спявачкі – ў наступным сюжэце.