Мужчына на вачах гаспадыні расстраляў сабаку. Міліцыя парушэнняў не знайшла


«Мужчына, вы стрэлілі ў майго сабаку. Ён павярнуўся: «Ну і што?», – Ірына Гец распавядае, як паўгады таму паляўнічы ледзь не забіў ейнага сабаку.

Норбіта выратавалі цудам, але на лекі і дапамогу ветэрынара давялося выдаткаваць 213 рублёў, якія гаспадыня намерылася спагнаць з вінаватага праз суд.

Ці рэальна даказаць маёмасныя правы на хатняга гадаванца, каб атрымаць кампенсацыю, і калі на Беларусі пачнуць бараніць хатніх жывёлінаў, распавядаем у рубрыцы «Барані сваё».