Спадарыня Таццяна жыве ў Ганцавічах. Чатыры месяцы таму, 17 чэрвеня, ейны муж Аляксандр Шахрай пайшоў на працу і… не вярнуўся.
Прадстаўнік Ганцавіцкага спажывецкага таварыства паведаміў родным, што ў спадара Аляксандра – сэрцавы прыступ. Калегі ж Аляксандра сказалі Таццяне, што ён памёр ад паразы электрычным токам. Пазней і экспертыза пацвердзіла гэтую прычыну смерці.
Спадар Шахрай адпрацаваў шафёрам у Ганцавіцкім спажывецкім таварыстве больш за дваццаць гадоў. Аднак цяпер ніхто з калегаў не гатовы адкрыта распавесці, што ўсё ж такі здарылася тым чэрвеньскім ранкам у гаражы.